БЕЛ Ł РУС

Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі ахвярам рэпрэсій расказаў пра сваю дзейнасць

1.09.2025 / 20:28

Nashaniva.com

Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі ахвярам рэпрэсій у Беларусі (МГФ), створаны для падтрымкі беларускіх палітзняволеных і іх сем’яў, з моманту заснавання прыцягнуў ад васьмі краін-донароў 2 025 408 еўра і ўжо размеркаваў 1 315 970 еўра. Пра гэта паведаміла кіраўніцтва фонду на прэс-канферэнцыі ў Вільнюсе, дзе таксама расказалі пра структуру арганізацыі і адказалі на пытанні журналістаў і актывістаў, піша Reform.news.

Краіны-донары Міжнароднага гуманітарнага фонду

Фонд не з’яўляецца юрыдычнай асобай і непасрэдна з фізічнымі асобамі не працуе — гэта нефармальнае аб’яднанне пяці беларускіх праваабарончых арганізацый, прадстаўнікі якіх уваходзяць у кіраўнічы орган. Кіраванне фондам ажыццяўляе Нарвежскі Хельсінкскі камітэт (НХК), які прымае і пералічвае сродкі партнёрам і мае права вета, што дазваляе заблакаваць любое рашэнне фонду.

Сёння ў кіраўнічы орган уваходзяць фонды «Краіна для жыцця», Dissidentby, Bysol, некамерцыйная арганізацыя INeedHelpBY, ініцыятыва Volnyja і НХК. Раней у працы ўдзельнічаў таксама фонд Byhelp, які пакінуў МГФ пасля расследавання НХК, якое выявіла ўцечку даных і адсутнасць агульных пратаколаў па іх абароне. 

Фонд мае таксама назіральную раду з прадстаўнікамі міжнародных арганізацый, імёны ўсіх членаў пакуль не раскрываюцца з меркаванняў бяспекі. У будучыні плануецца пашырыць колькасць членаў рады.

Журналістаў цікавіла, чаму ў кіраўнічы орган былі ўключаныя менавіта гэтыя арганізацыі. Прадстаўнікі МГФ адзначылі, што ініцыятарамі стварэння фонду выступілі менавіта гэтыя арганізацыі і Святлана Ціханоўская. Фонд мае працэдуру ўступлення: новыя арганізацыі могуць атрымаць статус гасцявых без права голасу, а пасля праверкі надзейнасці — далучыцца да кіраўнічага органа. На гэты момант адна арганізацыя знаходзіцца на стадыі падпісання кантракту, адна — на разглядзе, тры — на стадыі перамоў.

Падчас прэс-канферэнцыі былі агучаныя фінансавыя паказчыкі дапамогі праз партнёрскія арганізацыі:

Кожная арганізацыя мае сваю спецыялізацыю і існуе сістэма абароны ад двайнога фінансавання аднаго і таго ж кейса. Bysol працягвае працаваць у кіраўніцтве МГФ, аднак Андрэй Стрыжак адлучаны ад кіраўнічых і прадстаўнічых функцый у выніку расследавання, якое працягваецца да 11 верасня.

Кіраўніцтва фонду таксама запрашае ўсе праваабарончыя арганізацыі далучацца да працы МГФ і, пасля праверкі надзейнасці, увайсці ў кіраўнічы орган.

Чытайце таксама:

«У фондзе цяпер € 1,2 млн». У АПК адказалі на крытыку наконт браку грошай для палітвязняў

На дапамогу ахвярам рэпрэсій у Беларусі еўрапейцы выдзелілі больш за 2,4 мільёна еўра

Зазулінская: Сродкаў на прыняцце 1300 палітвязняў можа не хапіць

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Лявончык патлумачыў, чаму рассварыўся з Зазулінскай

Каментары да артыкула