БЕЛ Ł РУС

Будуць завочна судзіць экс-каліноўца Максіма Шабуцкага

1.09.2025 / 19:19

Nashaniva.com

Следчы камітэт пачаў спецвытворчасць у дачыненні да былога байца палка Каліноўскага Максіма Шабуцкага.

Максім Шабуцкі

Максіма Шабуцкага абвінавачваюць па 18 крымінальных артыкулах, у тым ліку аб стварэнні «экстрэмісцкага фарміравання», змове з мэтай захопу ўлады, удзеле ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы, дыскрэдытацыі Беларусі, закліках да дзеянняў супраць нацбяспекі, стварэнні злачыннай арганізацыі, распальванні варожасці, абразе Лукашэнкі і іншых.

Яго запрашаюць з'явіцца па адрасе вуліца Горкага, 121 у Гродне, дзе знаходзіцца Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці. 

Чытайце таксама:

«Бабарыку вы не выратуеце, дапамажыце бяздомным жывёлам». Блогер Шабуцкі ідзе з палітыкі ў стэндаперы

Максім Шабуцкі прапаноўвае дэмаралізаваць рэжым Лукашэнкі стварэннем новага сілавога блока — што канкрэтна прапануе?

Блогер Шабуцкі абараняе сцяг СССР: Ветэраны лічаць яго сцягам перамогі

Каментары да артыкула