БЕЛ Ł РУС

Перад лінейкай школьнікам раздалі інструкцыю, як слухаць гімн

1.09.2025 / 17:1

Nashaniva.com

Рукі мусяць быць апушчаныя ўніз, пляскаць у далоні нельга.

Фота: Telegram-канал упраўлення па адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска

Перад лінейкамі на Дзень ведаў класныя кіраўнікі ў некаторых школах загадзя даслалі дзецям і іхным бацькам інструкцыю, як правільна слухаць і спяваць гімн.

У інструкцыі сказана, што падчас гучання гімну ні пры якіх абставінах нельга сыходзіць з месца. Трэба стаяць роўна, не круціць галавой, не смяяцца, не ўсміхацца і не размаўляць, а выраз твару мусіць быць адпаведны — узнёсла адухоўлены, сур’ёзны. Рукі мусяць быць апушчаныя ўніз, ніякіх знакаў рукамі не рабіць. Пляскаць у далоні нельга ні да, ні падчас, ні пасля гімну.

Сёлета на адзіным уроку 1 верасня школьнікам прапаноўвалі слухаць цытаты Лукашэнкі і пісаць ліст піянерам 2075 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула