БЕЛ Ł РУС

Бярозаўская пенсіянерка хацела паскардзіцца Лукашэнку на малую пенсію, але атрымала за гэта 10 сутак

1.09.2025 / 11:48

Nashaniva.com

Візіт Лукашэнкі ў Бярозаўскі раён адбыўся ў чэрвені. Жанчына ведала, што Лукашэнку чакаюць у раёне і паспрабавала сустрэцца з ім, піша брэсцкая «Вясна».

Аляксандр Лукашэнка ў Бярозаўскім раёне, 13 чэрвеня 2025 года

Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Бярозаўскі раён адбыўся 13 чэрвеня 2025 года. Ён наведаў цэнтр падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў. 

Як пішуць праваабаронцы, перад візітам «уручную мылі з шампунем кароў у бліжэйшым саўгасе і палолі ўручную кукурузу, якая прымыкала да цэнтра падрыхтоўкі».

«Да такой ударнай работы прыцягвалі нават ІТР. Само сабой ЖКГ падцірала, падфарбоўвала цэнтр Бярозы. І, канешне, было загадана, каб ніхто носа ў гэты дзень не высоўваў», — пішуць праваабаронцы.

Са сваіх крыніц яны даведаліся, што адна з бярозаўскіх пенсіянерак, нягледзячы на загады, «захацела прабрацца на сустрэчу з Аляксандрам Рыгоравічам, каб паскардзіцца на малую пенсію. Дайсці не далі».

Жанчыну затрымалі і памясцілі ў ІЧУ Бярозаўскага РАУС на 10 сутак. Умовы былі як палітычным: голыя нары без бялізны, ні перадач, ні вады, з падсяленнем спецкантынгенту, піша брэсцкая «Вясна». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула