БЕЛ Ł РУС

З’явіліся першыя фота меркаванага забойцы Андрэя Парубія

1.09.2025 / 9:45

Nashaniva.com

Як паведамляе крыніца 5 канала, расійскія спецслужбы цэлы год трымалі яго пад шантажом, выкарыстоўваючы інфармацыю пра цела сына, які загінуў на вайне.

У Нацпаліцыі заявілі, што меркаваны забойца Андрэя Парубія загадзя рыхтаваўся да злачынства і дэталёва яго планаваў.

Ён здзейсніў восем стрэлаў і пераканаўся, што ахвяра загінула. Пасля гэтага спрабаваў схаваць сляды: пераапрануўся, пазбавіўся зброі і накіраваўся хавацца на Хмяльніччыну.

Меркаванага забойцу затрымалі ўчора ўвечары.

«Меркаванага стралка некалькі хвілін таму затрымалі на Хмяльніччыне. Шмат дэталяў цяпер не будзе. Толькі скажу, што злачынства было старанна падрыхтавана: вывучаўся графік перамяшчэнняў загінулага, пракладаўся маршрут, прадумваўся план уцёкаў», — паведаміў учора позна вечарам міністр унутраных спраў Ігар Кліменка.

Паліцэйскія і супрацоўнікі СБУ, як паведамляецца, выйшлі на прамы след стралка ўжо праз 24 гадзіны пасля здарэння, а праз 36 гадзін — затрымалі. Больш дэталяў абяцаюць даць пасля.

Былы спікер Вярхоўнай Рады, дзейны народны дэпутат ад палітычнай сілы «Еўрапейская салідарнасць» Андрэй Парубій быў забіты ў Львове 30 жніўня. Гэта адбылося на вуліцы Яфрэмава, у Андрэя Парубія страляў невядомы. Ад агнястрэльных раненняў палітык загінуў на месцы.

Як паведамлялася, стралок быў апрануты як кур'ер службы дастаўкі. Паводле наяўнай інфармацыі, ён выкарыстаў электраровар. Нападнік падышоў да Парубія і восем разоў стрэліў у яго, пасля чаго з'ехаў з месца злачынства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула