БЕЛ Ł РУС

Хтосьці на ўрадавым бізнэс-джэце вярнуўся ў Мінск з курорта ў Турцыі

31.08.2025 / 20:33

Nashaniva.com

Чатыры дні таму гэты самалёт вылятаў на адзін з самых прэстыжных курортаў Турцыі — Бодрум.

Скрыншот відэа

Днём 31 жніўня ўрадавы бізнэс-джэт Canadair CL-600-2B19 Challenger 850 з бартавым нумарам EW-301PJ вярнуў у Мінск ананімных пасажыраў, якія правялі 4 ночы на адным з самых прэстыжных курортаў Турцыі — у Бодруме. Пра гэта сведчаць звесткі сэрвісу airnavradar.com, паведамляе Reform.news.

Борт учора вылецеў з Мінска ў Бодрум і сёння, 31 жніўня, у 08:52 TRT адправіўся назад у Мінск. У беларускай сталіцы пасажыры бізнэс-джэта былі ў 14:04 MSK.

Раней Reform.news паведамляў, што гэты ж самалёт 27 жніўня вылецеў у Бодрум і вярнуўся ў Мінск на наступны дзень.

Хто менавіта знаходзіўся на борце — невядома. Верагодна, гэтыя людзі скарысталіся ўрадавым самалётам, каб правесці некалькі апошніх летніх дзён на прэстыжным курорце.

На гэтым самалёце лётаюць высокапастаўленыя чыноўнікі ўрада Беларусі і блізкія Аляксандра Лукашэнкі. Бізнэс-джэт таксама выкарыстоўваюць для спецыяльных аперацый. Так, на ім у лютым 2025 года з Мінска ў Ерэван даставілі на асабістую просьбу армянскага алігарха Гагіка Царукяна затрыманую ў Беларусі армянскую блогерку Бэлу (Роза Бабаханян).

Скрыншот: airnavradar.com

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула