БЕЛ Ł РУС

Праблемы з PayPal у Беларусі могуць быць яшчэ цэлы месяц

31.08.2025 / 15:50

Nashaniva.com

Чаканы тэрмін вырашэння праблемы — 6 кастрычніка 2025 года.

Фота ілюстрацыйнае

Праблемы з PayPal у Беларусі пачаліся ў 20-х чыслах жніўня. Было немагчыма прывязаць банкаўскія карты да акаўнтаў, не праходзілі транзакцыі пры спробе аплаты. 

У банках казалі, што з іх боку перашкод няма, праблема на баку сэрвісу.

Дагэтуль сітуацыя з плацяжамі і пакупкамі праз PayPal не вырашылася.

У службе падтрымкі PayPal кажуць, што праблема ўжо знаходзіцца на разглядзе тэхнічнага аддзела, паведамляе «Анлайнер».

Паводле інфармацыі падтрымкі, чаканы тэрмін вырашэння праблемы — 6 кастрычніка 2025 года.

Да гэтага моманту карыстальнікам рэкамендуюць часова скарыстацца альтэрнатыўнымі спосабамі аплаты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула