БЕЛ Ł РУС

У Беларусі павялічыцца выплата на пахаванне

31.08.2025 / 9:53

Nashaniva.com

У сувязі з ростам сярэдняга заробку з 1 верасня ў Беларусі павялічыцца дапамога на арганізацыю пахаванняў. 

З 1 верасня 2025 года павялічваецца памер дзяржаўнай дапамогі на арганізацыю пахавання — да 2772,4 рубля. Гэта на 54,6 рубля больш, чым раней.

Памер дапамогі вызначаецца на падставе сярэдняга намінальнага заробку за пазамінулы месяц. У ліпені ён склаў 2772,4 рубля — менавіта такую суму атрымаюць сваякі памерлых у верасні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула