БЕЛ Ł РУС

Нядаўна нехта заходзіў у тэлеграм-акаўнт Анжалікі Мельнікавай

30.08.2025 / 23:3

Nashaniva.com

У тэлеграм-акаўнце @Angie_Belarus, які быў зарэгістраваны на польскі нумар Анжалікі Мельнікавай, былой спікеркі Каардынацыйнай рады, нядаўна змяніўся статус. Цяпер там пазначана «быў(ла) нядаўна», што сведчыць: нехта заходзіў у профіль у прамежку ад некалькіх хвілін да некалькіх дзён таму, піша Reform.news.

Анжаліка Мельнікава

Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Польшчы і Еўрасаюза 26 лютага 2025 года і паляцела ў Лондан. Паводле расследавальнікаў, за дзень да вылету яна зарэзервавала нумар у пяцізоркавым гатэлі на Шры-Ланцы, дзе ўжо бывала раней. З 28 лютага да 7 сакавіка Мельнікава жыла ў тым гатэлі з дзецьмі. 7 сакавіка Мельнікава з дзецьмі паляцела ў Дубай, там яе след губляецца. 25 сакавіка яна перастала выходзіць на сувязь. Дзе яна і што з ёй, няма інфармацыі.

Каардынацыйная рада заяўляла, што 13 сакавіка з яе акаунта былі спампаваныя дакументы, якія датычацца працы арганізацыі.

У тым жа месяцы, паводле звестак «Кіберпартызанаў», Мельнікава перавяла на асабісты рахунак больш за 150 тысяч долараў са сродкаў фонду Białoruś Liberty. Вядома таксама, што перад знікненнем яна лёта­ла на Кубу і ў Шры-Ланку разам з Аляксеем Лабеевым, супрацоўнікам лукашэнкаўскіх спецслужбаў.

Чытайце таксама:

«Я не магу аддаць 10 тысяч еўра за незразумелы ўрывак у 4 секунды». Што за відэа Мельнікавай спрабуюць уцюхаць Лявончыку і Ціханоўскаму?

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Лявончык: У пошуках Мельнікавай прысылаюць шмат фальшывых звестак

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі

Латушка: Ёсць падазрэнні, што Мельнікава ўжо не жывая

З’явілася нечаканая версія прычыны знікнення Мельнікавай, якая «шмат што тлумачыць»

«Маем адну важную зачэпку». Расследавальнікі працягваюць пошук Мельнікавай

Каментары да артыкула