У Фаніпалі 17-гадовая дзяўчына пайшла з дому і скончыла жыццё самагубствам
Зранку ў суботу пошукава-выратавальны атрад «Анёл» паведаміў пра тое, што прапала 17-гадовая жыхарка горада Фаніпаль Мінскага раёна Паліна Первазванская. Цяпер высветлілася, што з ёй здарылася трагедыя.
Як паведамлялася, у пятніцу, 29 жніўня каля 20:00 дзяўчына прыехала на электрычцы на чыгуначную станцыю Коласава, што ў Стаўбцоўскім раёне, пасля чаго перастала выходзіць на сувязь.
Цяпер стала вядома, што дзяўчыну знайшлі ў лесе мёртвай, яна павесілася.
Вядома, што Паліна жыла без бацькоў, з бабуляй, у яе былі праблемы з ментальным здароўем.
Чытайце таксама:
У Кіеве чалавек упаў з 19-га паверха і выжыў
Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам
Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе
Дадаў цыянід у пратэінавы напой. Стаматолаг атруціў жонку, а затым спрабаваў забіць следчага