БЕЛ Ł РУС

Небяспечны іспанскі смоўж апаноўвае Беларусь. Гэта пагроза для садоў і агародаў

30.08.2025 / 13:40

Nashaniva.com

Па ўсёй тэрыторыі Беларусі актыўна распаўсюджваецца іспанскі смоўж, які адносіцца да інвазіўных відаў, паведамляе fishingby.com.

Яшчэ 10—15 гадоў таму гіганцкія смаўжы сустракаліся толькі ў асобных раёнах Мінскай і Гродзенскай абласцей, цяпер іх знаходзяць нават у паўночна-ўсходніх рэгіёнах. Яны аселі ў парках, агародах і на ўскраінах населеных пунктаў.

Чаму ён небяспечны?

— хуткае размнажэнне: гермафрадыт і лёгка адаптуецца да новых умоў,

— шкода сельскагаспадарчым культурам: ядуць гародніну, дэкаратыўныя расліны, грыбы, уключаючы баравікі і чырвонагаловікі.

— пагроза для жывёл: вядомы выпадкі нападаў на птушанят, пераносу захворванняў для сабак, катоў, свойскіх свінняў і дзікоў.

Як змагацца з «прышэльцам»

Стрымліваць папуляцыю дапамагаюць вожыкі, дразды, шпакі і жукі, якія кормяцца патомствам смаўжа. На буйных аграпрадпрыемствах выкарыстоўваюць біялагічныя сродкі барацьбы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула