БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адзін беларускі футбаліст будзе гуляць у Еўрасаюзе

29.08.2025 / 14:29

Nashaniva.com

Новай камандай абаронцы Ягора Пархоменкі стане сафійскі «ЦСКА 1948».

Football.by

Гулец зборнай Беларусі ўжо падпісаў кантракт з балгарскім клубам, а афіцыйнае паведамленне пра пераход футбаліста чакаецца ў найбліжэйшы час, піша football.by.

«ЦСКА 1948» заплаціць «Нёману» за трансфер абаронцы каля 70 тысяч еўра.

Пархоменка — адзіны прадстаўнік «Нёмана» (на момант апублікавання спісу), якога Карлас Алас выклікаў на матчы кваліфікацыі чэмпіянату свету супраць зборных Грэцыі (5 верасня) і Шатландыі (8 верасня).

Беларускае прадстаўніцтва ў Еўропе не такое і вялікае:

У вышэйшых дывізіёнах беларусы гуляюць у Балгарыі (два чалавекі, без уліку Пархоменкі), Бельгіі (1), Босніі і Герцагавіне (1), Грэцыі (1), на Кіпры (1), Партугаліі (1), Польшчы (2), Сербіі (1), Славеніі (1).

Што да краін былога СССР, то найбольшая дыяспара ў вышэйшым дывізіёне Казахстана (15), у Расіі (8), Кыргызстане (8). Малдова (3), Літва (2), Грузія (1), Арменія (1).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула