БЕЛ Ł РУС

Беларусь будзе прадстаўлена чатырма клубамі ў еўракубкавым сезоне-2027/28

29.08.2025 / 7:30

Nashaniva.com

Наша краіна не апусціцца ніжэй за 50-е месца ў пяцігадовай табліцы каэфіцыентаў УЕФА па выніках цяперашняга сезона, паведамляе football.by.

Uefa.com

Гэта стала вядома пасля таго, як люксембургскі «Дыферданж» і сан-марынскі «Віртус» не змаглі прабіцца ў агульны этап Лігі канферэнцый.

Важна, што як і «Нёман» у супрацьстаянні з «Райа Вальекана», так і «Дыферданж» прайграў абодва матчы плэй-оф косаўскай «Дрыце» і, не прынёсшы сваёй краіне балаў, пакінуў Люксембург ззаду Беларусі.

Сан-Марына ж тэарэтычна магло абыйсці нашу краіну толькі ў выпадку траплення «Віртуса» ў асноўны этап.

Перад стартам раўнда плэй-оф кваліфікацыі Беларусь займала 48-ю пазіцыю ў табліцы каэфіцыентаў УЕФА. Па выніках сезона, нашу краіну цяпер могуць абысці толькі Паўночная Македонія і Гібралтар, чые прадстаўнікі («Шкендыя» і «Лінкольн») будуць гуляць на восеньскай стадыі еўракубкаў.

Такім чынам, Беларусь у любым выпадку застанецца сярод 50 лепшых і атрымае чатыры пуцёўкі для ўдзелу на еўраарэне ў сезоне-2027/28. У 2026 годзе ж ад нашай краіны ў еўракубках стартуюць толькі тры прадстаўнікі.

Чытайце таксама:

Гродзенскі «Нёман» разгромна прайграў «Рая Вальекана» з лікам 0:4

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі асноўнага раўнду Лігі чэмпіёнаў

Казахстанскі «Кайрат» з двума беларусамі прабіўся ў асноўны раўнд Лігі чэмпіёнаў

Каментары да артыкула