БЕЛ Ł РУС

Працягнулі забарону на ўвоз пэўных тавараў з Літвы

28.08.2025 / 18:20

Nashaniva.com

Урад Беларусі працягнуў забарону на ўвоз пэўных тавараў з Літвы. Абмежаванні будуць дзейнічаць да 1 красавіка 2026 года.

Фота ілюстрацыйныя

Змены адносна працягвання тэрміну ўнесеныя ў пастанову Савета Міністраў №182 ад 14 сакавіка 2024 года і забараняе ўвоз некаторых тавараў праз беларуска-літоўскія пункты пропуску для іх далейшай рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі, незалежна ад краіны паходжання.

Забарона тычыцца наступных катэгорый тавараў: вада, піва, віно, вінаградны сок, вермуты, іншыя зброджаныя напоі, этылавы спірт, воцат, пнеўматычныя гумовыя шыны і пакрышкі, ужыванае адзенне і іншыя вырабы, а таксама выкарыстаныя запчасткі і аксэсуары для транспартных сродкаў.

Раней урад тлумачыў, што гэтыя меры з’яўляюцца рэакцыяй на «недружалюбныя дзеянні» Літвы.

Чытайце таксама:

Беларускія мытнікі затрымалі велізарную партыю наркотыкаў — 637 кілаграмаў

Былы гандбаліст Рутэнка расказаў, як катаецца па Еўропе нягледзячы на санкцыі

Замест двух сутак — 8-9 гадзін. Што чакае пасажыраў аўтобусаў на межах з Еўрасаюзам

Каментары да артыкула