БЕЛ Ł РУС

У Светлагорску п’яны мужчына ноччу паведаміў пра мініраванне чыгуначнага моста

28.08.2025 / 11:49

Nashaniva.com

Мужчына быў такі п'яны, што замест міліцыі зрабіў званок у хуткую дапамогу.

Раніцай 27 жніўня 48-гадовы жыхар Светлагорска патэлефанаваў на нумар 103 і заявіў пра нібыта мініраванне чыгуначнага моста праз Бярэзіну. Мужчына тэлефанаваў а 5:51, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, і нават памылкова набраў хуткую дапамогу замест міліцыі.

Паводле пракуратуры, мост з’яўляецца стратэгічным аб’ектам. У выніку паведамленне пра мініраванне не пацвердзілася, мужчыну затрымалі.

Супраць яго распачата крымінальная справа за загадзя ілжывае паведамленне пра небяспеку.

Максімальнае пакаранне па гэтай справе — да 5 гадоў пазбаўлення волі. Акрамя таго, з вінаватага могуць спагнаць выдаткі, звязаныя з выездам экстраных службаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула