БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Гродна пасяліўся бабёр ВІДЭА

27.08.2025 / 20:3

Nashaniva.com

Паводле паведамлення Гродзенскага заапарка ў сваім тэлеграм-канале, жывёліна абрала для сябе вадаём на тэрыторыі заапарка.

Скрыншот з відэа

Спачатку бабра бачылі толькі ўначы, і супрацоўнікі заапарка спадзяваліся, што ён пойдзе далей шукаць сваіх суродзічаў і створыць сям’ю за межамі горада.

Аднак з цягам часу з’явілася відэа, як жывёліна плавае ўжо і днём, што сведчыць пра тое, што бабёр асвоіўся ў новым асяроддзі.

Як адзначаюць супрацоўнікі заапарка, да звыклых гарадскіх жыхароў — лісаў, норак, ласак — у Гродне паступова далучаюцца і бабры.

Чытайце таксама:

На Лепельшчыне рэабілітавалі бабра, які нібыта высушыў цэлае возера

У самым цэнтры Мінска пабачылі бабра ВІДЭА

У Добрушы бабёр прыйшоў у паліклініку і заснуў пры ўваходзе

У Латвіі затрымалі бабра

Каментары да артыкула