БЕЛ Ł РУС

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

26.08.2025 / 21:22

Nashaniva.com

«Як заўсёды п*здзяць», — тлумачыць беларуская спявачка.

Рыта Дакота. Тут і далей скрыншоты з яе інстаграма

Нядаўна расійскія СМІ пачалі здзекліва пісаць пра тое, што беларуская спявачка Рыта Дакота (у 2022 годзе яна атрымала яшчэ і расійскі пашпарт) прадала сваю нерухомасць у Расіі на суму каля $1,75 мільёна. Гаворка ідзе пра некалькі кватэр і камерцыйнае памяшканне. Звязвалі гэта з тым, што нядаўна артыстцы афіцыйна забаранілі выступаць у Расіі.

Сёння Рыта Дакота вырашыла растлумачыць сітуацыю ў сваім інстаграме. Яна расказала, што амаль з 20 гадоў займаецца тым, што набывае і прадае нерухомасць. А пачалося ўсё з 25-метровай аднапакаёўкі ў падмаскоўных Люберцах — той, дзе спявачка запісвала песню «Пальчаткі».

— Бо пакуль адны пасля тураў куплялі сумачкі «Біркін» і лёталі джэтамі ў Дубай (на што таксама мелі права) — я ўсё жыццё жыву даволі сціпла, але інвестую грошы ў нерухомасць, каб у маёй сям'і ўсё ў жыцці было добра нават у такія крызісы як цяпер.

Дакота прызналася, што ганарыцца сабой, але адзначыла, што той шалёнай сумы грошай у нерухомасці, якую агучылі расійскія СМІ, у яе няма. Але атрыманы ад продажу прыбытак артыстка зноў інвестуе.

— У нашай сям'і засталася адна кватэра ў Маскве для жыцця (як толькі можна будзе граць канцэрты, мы частку года будзем жыць там, а пакуль робім рамонт). Але астатнюю нерухомасць захоўваць на цяперашнім рынку для мяне як для інвестара не выгадна.

Найбольш перспектыўным рынкам Рыта Дакота лічыць Балі, дзе цяпер плануе пабудаваць чатыры вілы побач з акіянам: адну вялікую для сябе і тры ў такім самым стылі, але меншага памеру для продажу.

Чытайце таксама:

«Чатыры месяцы не магла заплюшчыць вока». Рыта Дакота паказала жудасны пабочны эфект касметычнай аперацыі

Спявачка Рыта Дакота выпускае калекцыю дарагіх купальнікаў з «сэксі-прапорцыямі»

Спявачка Рыта Дакота трэці раз святкуе вяселле ў новай краіне

«А дзе ваша мама?» Рыта Дакота павянчалася ў Тбілісі

Каментары да артыкула