БЕЛ Ł РУС

У Барысаўскім раёне мужчына загінуў ад удару токам пры ўключэнні катла

26.08.2025 / 17:35

Nashaniva.com

Днём 26 жніўня 47-гадовы мужчына патэлефанаваў жонцы і сказаў, што збіраецца ўключыць у доме ацяпляльны катёл. Праз некаторы час дачка знайшла бацьку без прыкмет жыцця, паведамляе Следчы камітэт.

Фота: Следчы камітэт

Цела ляжала побач з цыркуляцыйнай помпай, якая працавала. Яна была падключаная да разеткі і рабіла моцны шум.

Па папярэдніх даных, смерць наступіла ад паражэння электрычным токам. На месцы працавала следча-аператыўная група, якая зафіксавала характэрныя прыкметы паражэння электрычнасцю.

Следчы камітэт Барысаўскага раёна праводзіць праверку, каб высветліць усе абставіны трагедыі і прычыны, якія маглі ёй спрыяць.

Чытайце таксама:

У Мёрскім раёне жанчына загінула ад удару токам, калі надзімала басейн

У Брэсцкім раёне мужчына загінуў ад удару токам

«Прачнуліся ад аглушальнага хлапка, а потым зразумелі, што гарым». У Мінску маланка трапіла ў прыватны дом

Каментары да артыкула