БЕЛ Ł РУС

У Гамбургу затрымалі беларуса з марыхуанай і какаінам

25.08.2025 / 22:11

Nashaniva.com

У Гамбургу паліцыя затрымала 28-гадовага беларуса, у якога знайшлі буйную партыю наркотыкаў. Пры ім было каля 19 кілаграмаў марыхуаны і паўкілаграма какаіну, паведамляе сайт «Беларусь и мир».

Фота: innenministerium.bayern.de

Усё пачалося ўвечары 21 жніўня, калі паліцыянты заўважылі ў раёне Тандорф шэсць маладых мужчын (19—27 гадоў, усе — грамадзяне Германіі), паводзіны якіх падаліся падазронымі. Падчас праверкі ў іх і ў аўтамабілі Škoda знайшлі больш за 15 тысяч еўра наяўнымі, поліэтыленавыя пакеты і вакуумны ўпакоўшчык. У праваахоўнікаў узнікла версія, што гэта была сустрэча для здзелкі з наркотыкамі, таму ўсіх шасцярых папярэдне арыштавалі.

Наступнае расследаванне прывяло паліцыю да кватэры на вуліцы Мартэнсалее. Побач з ёй заўважылі беларуса, які выносіў дзве вялікія скрынкі. Пры аглядзе ўсярэдзіне знайшлі наркотыкі — 19 кілаграмаў марыхуаны і каля 500 грамаў какаіну. Яго таксама затрымалі, а пры ператрусе ў самой кватэры знайшлі дадатковыя доказы.

На наступны дзень перад судом паўсталі двое падазроных — 22-гадовы немец і беларускі грамадзянін. Суддзя пакінуў немца пад вартай, а беларуса вызваліў. Астатніх пецярых затрыманых пасля працэдур таксама адпусцілі. Следства працягваецца.

Чытайце таксама:

На мяжы з Польшчай затрымалі аўстрыйца з марыхуанай

Беларускія памежнікі затрымалі мужчыну, які ехаў з Літвы разам з самакруткай марыхуаны

З Польшчы дэпартуюць беларуса, якога затрымалі ў парку з марыхуанай

Каментары да артыкула