БЕЛ Ł РУС

Рэзка знізіўся ўвоз заходніх аўтамабіляў праз Беларусь у Расію

25.08.2025 / 17:5

Nashaniva.com

За студзень—ліпень 2025 года праз Беларусь у Расію трапіла 15,4 тысячы легкавых аўтамабіляў — гэта на 62 % менш, чым за той жа перыяд 2024-га, паведаміў кіраўнік расійскага аналітычнага агенцтва «Аўтастат» Сяргей Цэлікаў. Пры гэтым Беларусь застаецца галоўным шляхам паставак у Расію аўто прэміум-класа.

Фота ілюстрацыйнае

Больш за палову завезеных машын былі новымі (54%), астатнія — ужываныя (46%). Найбольшая колькасць прыпала на BMW (3371, —72 %), Mercedes-Benz (2559, —28 %), Toyota (1199, —22 %), Audi (744, —73 %), Lexus (713, —8 %) і Porsche (713, —28 %).

У Расію таксама трапілі праз Беларусь люксавыя маркі: 89 Rolls-Royce, 87 Lamborghini, 77 Bentley, 76 Ferrari, 10 Aston Martin, 7 Maserati і 5 McLaren.

Аналагічная тэндэнцыя рэзкага спаду адзначаецца, дарэчы, і ў пастаўках з Кыргызстана — яны ўпалі на 72 %.

Расія вымушаная купляць дарагія аўтамабілі праз трэція краіны, бо заходнія вытворцы спынілі продажы пасля пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны. З 2022 года Беларусь актыўна закупляла аўто ў Літве, Польшчы і Германіі для перапродажу ў Расію, але цяпер гэтыя магчымасці абмежаваныя. 

Чытайце таксама:

У Беларусі падаражэюць новыя аўтамабілі, а выбар у дылераў стане больш сціплым. Што змяняецца

Аўтамабільная асацыяцыя патлумачыла, чаму змяншаюцца продажы новых машын

У Беларусь вяртаецца буйны кітайскі брэнд аўто

Прэзентавалі першы беларускі электрамабіль. Колькі каштуе?

Параўналі цэны на аўтамабілі беларускай і расійскай вытворчасці ў Беларусі і Расіі. Розніца вас здзівіць

Каментары да артыкула