БЕЛ Ł РУС

Амаль 40% расіян лічаць сябе «цалкам асаблівым народам»

25.08.2025 / 12:28

Nashaniva.com

Больш за траціну расіян (39%) лічаць рускіх «асаблівым народам», з духоўнымі каштоўнасцямі і патрыятызмам. Пра гэта сведчаць вынікі апытання Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі, якія публікуюць «Ведамасці».

Фота: Getty Images

39% апытаных лічаць, што рускія — «цалкам асаблівы народ». 

На думку рэспандэнтаў, «асаблівасць» рускіх заключаецца ў светапоглядзе і духоўных каштоўнасцях (22%), душэўнасці (15%), багатай культуры (12%), праваслаўі (12%), патрыятызме (11%), спачуванні (8%) і іншых якасцях. Апытаныя маглі выбіраць некалькі варыянтаў адказаў.

Больш за ўсё прыхільнікаў «асаблівасці» сярод грамадзян ва ўзросце ад 45 да 60 і старэйшых за 60 гадоў — па 45% у кожнай узроставай групе. Найменш вераць у «асаблівасць» маладыя рэспандэнты 18—24 гадоў — 23%.

Гэтыя даныя вынікаюць з тэлефоннага апытання аналітычнага цэнтра сярод 1600 паўналетніх расіян. Даследаванне праводзілася ў маі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула