БЕЛ Ł РУС

Як выглядае вызвалены экс-мэр Херсона да расійскага палону і пасля ФОТАФАКТ

24.08.2025 / 19:42

Nashaniva.com

Сярод вернутых 24 жніўня у выніку абмену палоннымі паміж Украінай і Расіяй аказаўся і 65-гадовы былы мэр Херсона Уладзімір Мікалаенка. Як і заўсёды ў такіх выпадках, розніца паміж выглядам «да» і «пасля» ўражвае.

Уладзімір Мікалаенка да расійскага палону і пасля яго. Фотакалаж: УНІАН

Уладзіміра Мікалаенку выкралі ў красавіку 2022 года, калі расійская армія амаль бесперашкодна ўвайшла ў горад.

«Я акрамя бетону і кратаў нічога не бачыў, сёння мой другі дзень нараджэння», — сказаў Мікалаенка, апынуўшыся на волі. Ён павіншаваў украінцаў з Днём незалежнасці, які адзначаецца сёння.

З вядомых асоб, якія вярнуліся ва Украіну сёння, можна таксама згадаць журналіста агенцтва УНІАН Дзмітрыя Хілюка, выкрадзенага ў сакавіку 2022 года ў Кіеўскай вобласці. 

Дзмітрый Хілюк размаўляе з роднымі адразу пасля вызвалення. Скрыншот з відэа

Таксама на волі яшчэ адзін журналіст, Марк Каліуш з Мелітопаля, а таксама медык Сяргей Кавалёў з батальёна «Гаспітальеры», які ратаваў жыцці падчас аблогі «Азоўсталі».

Паводле слоў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, большасць вызваленых у выніку сённяшнага абмену знаходзіліся ў палоне з 2022 года. Усяго сёння абмянялі 146 украінскіх палонных на 146 расійскіх. Абмен, як і звычайна, вёўся праз тэрыторыю Беларусі.

Чытайце таксама:

З расійскага палону вярнулі экс-мэра Херсона, выкрадзенага расіянамі ў пачатку вайны

146 на 146. Украіна і Расія правялі новы абмен ваеннапалоннымі

Сакрэтны канал абмену палоннымі паміж Расіяй і Украінай. Невядомыя раней дэталі аперацыі

Каментары да артыкула