Яраслава Еўдакімава пахавалі на могілках «Лясныя». Яго правялі пад «Фантазёра» ВІДЭА
Народнага артыста Беларусі Яраслава Еўдакімава 24 жніўня пахавалі на могілках «Лясныя» ў Мінску, у сектары ганаровых пахаванняў, паведамляе «Анлайнер».
Цырымонія развітання прайшла 24 жніўня ў рытуальнай зале на вуліцы Альшэўскага. У апошні шлях спевака суправаджалі апладысментамі пад песню «Фантазёр».
Яраслаў Еўдакімаў памёр 22 жніўня ва ўзросце 78 гадоў. Апошнія гады ён хварэў на рак лёгкіх.
Ураджэнец украінскай Ровеншчыны Яраслаў Еўдакімаў быў звязаны з Мінскам з 1975 года. Менавіта тут пачыналася яго творчая біяграфія і тут ён стаў вядомым на ўвесь былы Савецкі Саюз.
Чытайце таксама:
Сёння ў Мінску развітаюцца з Яраславам Еўдакімавым
Развітанне з Яраславам Еўдакімавым адбудзецца ў Мінску
Беларускамоўныя песні Яраслава Еўдакімава, якому пры Лукашэнку забаранілі выступаць — падборка
Яраслаў Еўдакімаў хварэў на рак лёгкіх
Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»