БЕЛ Ł РУС

З расійскага палону вярнулі экс-мэра Херсона, выкрадзенага расіянамі ў пачатку вайны

24.08.2025 / 16:24

Nashaniva.com

24 жніўня падчас абмену палоннымі быў вызвалены былы мэр Херсона Уладзімір Мікалаенка. Гэта пацвердзіла яго пляменніца Ганна Коршун-Самчук, паведамляе «Суспільне».

Уладзімір Мікалаенка

Паводле слоў сваячкі экс-мэра, сям’я ўспрыняла гэтую навіну як сапраўднае свята і найлепшы падарунак да дня нараджэння маці Уладзіміра Мікалаенкі.

Сам ён ужо звязаўся з жонкай і першымі яго словамі былі «Слава Украіне». Сваякі чакаюць магчымасці пагаварыць з ім непасрэдна.

Уладзіміра Мікалаенку выкралі расійскія вайскоўцы 18 красавіка 2022 года пасля пагроз з боку мясцовых калабарантаў. Доўгі час пра яго месцазнаходжанне нічога не было вядома, пакуль Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа не пацвердзіў, што ён знаходзіцца ў палоне.

Уладзімір Мікалаенка кіраваў Херсонам з 2014 да 2020 года і быў удзельнікам мясцовага Еўрамайдану.

Чытайце таксама:

Мэр Херсона строга адказаў на словы Пуціна пра «спрадвечна рускія землі»

146 на 146. Украіна і Расія правялі новы абмен ваеннапалоннымі

«Пояс крэпасцяў» на Данбасе: чаму ён важны для Украіны

Каментары да артыкула