БЕЛ Ł РУС

Мінчук скраў грошы з чужога заплечніка, але пакарыстацца не паспеў

24.08.2025 / 15:49

Nashaniva.com

У Мінску затрымалі 37-гадовага мясцовага жыхара, які скраў грошы з чужога заплечніка, паведамляе мінская міліцыя.

Скрыншот з відэа

Гаспадар пакінуў заплечнік каля пад’езда. Унутры яго былі дакументы, асабістыя рэчы і 150 рублёў. Калі мужчына вярнуўся, то пабачыў, што заплечніка няма, і звярнуўся ў міліцыю.

Неўзабаве сілавікі выйшлі на падазраванага. Ён прызнаўся, што грошы ўзяў, а заплечнік схаваў пад лаўкай. Патраціць на ўласныя патрэбы скрадзеныя сродкі ён не паспеў: праз некалькі гадзін яго ўжо наведалі аператыўнікі.

У дачыненні да мужчыны ўзбудзілі крымінальную справу за крадзеж.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула