Мінскія ўлады расказалі, дзе абсталююць пляцоўкі для пляжнага валейбола і футбола
Сталічныя ўлады справаздачацца, што ў горадзе больш за 360 спартыўных аб'ектаў у крокавай даступнасці для заняткаў спортам на свежым паветры — у дварах, у скверах і парках. Яны расказалі пра планы наконт пляжаў, якія прыцягваюць людзей летам.
Фота: vecteezy.com
На Заслаўскім вадасховішчы (пляж № 9) у 2025 годзе з’явілася пляцоўка для пляжнага футбола.
У трэцім квартале падобныя аб’екты з’явяцца ў зоне адпачынку «Жара» (Заводскі раён) і ў парку імя М. Паўлава (Маскоўскі раён).
На 2026 год запланавана стварэнне аналагічных пляцовак у парках імя Уга Чавеса, 900-годдзя Мінска і на пляжы № 3 Цнянскага вадасховішча.
Акрамя таго, у парку імя Уга Чавеса плануецца абсталяваць дзве пляцоўкі для пляжнага валейбола.