БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём Незалежнасці, пажадаў «па-сапраўднаму незалежнага развіцця»

24.08.2025 / 8:19

Nashaniva.com

24 жніўня Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне народу Украіны з нагоды Дня Незалежнасці. Прэзідэнт Украіны ў віншаванні не згадваецца, як гэта прынята ў афіцыйнага Мінска ў адносінах да «недружалюбных» краін.

Фота: Danylo Antoniuk / Anadolu via Getty Images

«Жыць побач у міры і згодзе спрадвеку было прызначэннем беларускага і ўкраінскага народаў. Блізкае суіснаванне ўстанавіла паміж нашымі людзьмі непарыўныя кроўныя сувязі, замацаваныя сумесным гістарычным лёсам, агульнымі хрысціянскімі каштоўнасцямі і шчырым сяброўствам», — гаворыцца ў віншаванні.

«Як бы ні цягнулі ў розныя бакі знешнія сілы, Беларусь і надалей застаецца адкрытай для ўкраінцаў, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Мы настроены на ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва і канструктыўны дыялог з нашымі паўднёвымі суседзямі».

«Ад усяго сэрца жадаю грамадзянам Украіны знайсці ўласны адказ на сённяшнія выклікі, а вашай шматнацыянальнай краіне — мірнага неба, салідарнасці і па-сапраўднаму незалежнага развіцця», — дадаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула