Расійскія СМІ пісалі, як сын Чыкацілы пайшоў у УСУ, і нават пахавалі яго. А ён нават не служыў
«Я жывы і здаровы», — сказаў ён сам у відэазвароце.
Сын Андрэя Чыкацілы Юрый жывы і знаходзіцца ў Харкаве. Раней расійская прапаганда пісала пра яго службу ў УСУ і смерць, але гэта аказалася фэйкам.
Інфармацыю пра яго жыццё пацвердзіла ўкраінскае выданне «Суспільне. Харків». Журналісты звязаліся з мужчынам — ён служыць не плануе, бо мае хранічныя захворванні. Да паведамленняў пра сваю смерць у расійскіх СМІ, як сам сказаў, ставіцца абыякава.
Першым пра яго смерць паведаміў расійскі тэлеграм-канал SHOT.
Андрэй Чыкаціла быў савецкім серыйным забойцам і гвалтаўніком, які з 1978-га да 1990 года здзейсніў 53 даказаныя забойствы. Ён нарадзіўся на Харкаўшчыне ў 1936 годзе, але пазней з'ехаў вучыцца ў РСФСР, дзе і жыў потым.