БЕЛ Ł РУС

У касцёле Браслава знікла польская мемарыяльная шыльда

23.08.2025 / 14:42

Nashaniva.com

Шыльда была ўсталявана ў памяць аб ураджэнцах Браслаўшчыны іх нашчадкамі з Польшчы.

У касцёле Браслава знікла польская мемарыяльная шыльда. Гэта заўважылі 23 жніўня ўдзельнікі ўрачыстасці ў санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі Марыі Уладаркі Азёраў у Браславе, паведамляе katolik.life.

Шыльда вісела на сцяне касцёла з 2009 года. Тады яе прывезлі з Польшчы і ўсталявалі ўдзельнікі пілігрымкі з Варшавы, сябры польскай Нацыянальнай асацыяцыі браслаўлян (Krajowe Stowarzyszenie Brasławian) — ураджэнцаў Браслаўшчыны і іх нашчадкаў.

Гранітная шыльда мела надпіс на польскай і беларускай мовах:

«У памяць палякаў, аддаўшых Браслаўскай зямлі і Рэчы Паспалітай сваю працу, змаганне і жыццё».

Як мяркуюць вернікі, указанне зняць шыльду маглі даць мясцовыя ўлады. Але калі такое рашэнне прынялі ў самой парафіі для падстрахоўкі, то такая самацэнзура выглядае абсурднай, лічаць вернікі.

Знікненне ў касцёлах мемарыяльных прадметаў, якія не адпавядаюць цяперашняй дзяржаўнай ідэалогіі (у гонар Пілсудскага, Варшаўскай бітвы, Арміі Краёвай) стала тэндэнцыяй (прыклады — помнік у Войстаме, фрэска ў Солах), але ж шыльда ў Браславе не мела канкрэтнага палітычнага сэнсу. Яна не змяшчала згадак ворагаў камуністаў ці непрыемных для беларускай дзяржавы момантаў.

Відаць, сам факт наяўнасці польскай мовы і гербу стаў прычынай знікнення шыльды.

Чытайце таксама:

На рэканструкцыі Чырвонага касцёла будаўнікі збіраліся выкінуць пакінутыя там іконы і кнігі

Ксяндзу Завальнюку прапаноўвалі замест Чырвонага касцёла пераехаць у Ракаў. Ён адмовіўся

На Брэстчыне зноў шукаюць магчымасці пазбавіць прыгажэнны помнік ахоўнага статусу. Загад паступіў зверху

У Смаргонскім раёне прыбралі надпіс з мемарыяла, пазбавіўшы яго сэнсу

Каментары да артыкула