БЕЛ Ł РУС

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА

23.08.2025 / 13:17

Nashaniva.com

Што дае гэта развязка? Падрабязная схема руху.

Фота тут і далей: ДАІ Мінска

У Мінску з'явілася разбежная алмазная развязка са змяненнем бакоў. Знаходзіцца яна на скрыжаванні МКАД, Ігуменскага тракту і вуліцы Бабушкіна.

У такой развязцы супрацьлеглыя кірункі руху на дарозе, якая не з'яўляецца аўтастрадай, перасякаюць адзін аднаго па абодва бакі ад развязкі, так што рух, які перасякае аўтастраду па эстакадзе або падземным пераходзе, ідзе з процілеглага боку.

Развязка (яе таксама называюць падвойнай перакрыжаванай алмазнай развязкай), як тлумачыць ДАІ, выключае канфлікт транспарту пры павароце налева, што паляпшае бяспеку на дарозе і павышае прапускную здольнасць усяго транспартнага вузла да 30%. А прапускная здольнасць уваходу павялічваецца на 50%, што дазваляе знізіць агульныя страты ў дарожным руху.

ДАІ просіць аўтамабілістаў быць асабліва пільнымі і асцярожнымі пры праездзе дадзенага перасячэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула