БЕЛ Ł РУС

Ціманоўская стала чэмпіёнкай Польшчы

23.08.2025 / 9:45

Nashaniva.com

Бягуха Крысціна Ціманоўская стала чэмпіёнкай Польшчы па бегу на 100 метраў. Гэта яе першы залаты медаль на рэспубліканскіх спаборніцтвах Польшчы.

Фота: інстаграм Ціманоўскай

Чэмпіянат Польшчы па лёгкай атлетыцы праходзіў у горадзе Быдгашч. Ціманоўская адолела стометроўку за 11,38 секунды. Бліжэйшую суперніцу яна абышла на 0,06 секунды.

Топавая спрынтарка Эва Свабода, якая раней выйгравала чэмпіянаты Польшчы, не ўдзельнічала ў забегу праз траўму.

Ціманоўская пакінула Беларусь пасля скандалу на Алімпіядзе ў Токіа ў 2021 годзе. Яна перабралася ў Польшчу і змяніла спартыўнае грамадзянства, каб выступаць за гэту краіну.

Чытайце таксама:

«Ён атрымаў польскае грамадзянства за 9 месяцаў»: Ціманоўская ў шоку ад таго, што яе былы муж вярнуўся ў Мінск

Ціманоўская пра мужа ў Беларусі: Не, я не буду сябе вінаваціць, калі яго пасадзяць

Былы муж Ціманоўскай расказаў, што вярнуўся ў Беларусь яшчэ да выбараў і прагаласаваў за Лукашэнку

Каментары да артыкула