БЕЛ Ł РУС

У 16 школах Мінска будуць рыхтаваць дактароў і медсясцёр

23.08.2025 / 8:24

Nashaniva.com

Так моладзь будуць матываваць паступаць у медыцынскія ўніверсітэты і каледжы.

З верасня ў школах і гімназіях Мінска адкрыюць 16 класаў медыцынскага профілю. Гэты профіль увялі ў 2024 года.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі спадзяецца, што выпускнікі такіх класаў стануць матываванымі абітурыентамі для паступлення ў медыцынскія ўніверсітэты і медкаледжы, перадаюць «Мінск-Навіны».

У сталіцы ёсць два медыцынскія каледжы — Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж і Беларускі дзяржаўны медыцынскі каледж. У гэтым годзе план прыёму туды выкананы на 100%. Агулам туды паступілі амаль 1500 абітурыентаў.

Стрыгельскі таксама расказаў, як у Мінску спрабуюць утрымаць маладых медыкаў на працы. Ім даюць месцы ў інтэрнатах, павышаюць заробак, у тым ліку шляхам надбавак да акладаў за працу па кантракце, за складанасць і напружанасць працы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула