БЕЛ Ł РУС

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа

22.08.2025 / 18:25

Nashaniva.com

Першым вядомым выпадкам стала высылка 18-гадовай украінкі з Дняпра Ангеліны, паведамляе польскае выданне Gazeta Wyborcza.

Дзяўчыну затрымалі за тое, што яна скокнула з трыбуны на танцпол. Гэта трактавалі як хуліганства, дзяўчыне забаранілі ўезд у ЕС на 5 гадоў.

Ангеліна пераехала ў Польшчу ў лютым 2022 года пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, жыла з бабуляй у Прушкаве пад Варшавай, працавала ў інтэрнэт-краме.

Паводле расказу самой дзяўчыны, непасрэдна ў дзень дэпартацыі за ёй прыйшлі а шостай раніцы і нават не далі сабраць рэчы. Пасля таго яна паехала ў цягніку ў Дняпро.

Падчас канцэрта Каржа на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве былі затрыманыя і 13 грамадзян Беларусі: сем з іх — за крымінальныя злачынствы, шасцёра — за дробныя парушэнні. Ці дэпартавалі ўжо каго з іх — інфармацыі пакуль няма.

Агульная колькасць затрыманых у сувязі з канцэртам склала 109 чалавек, у асноўным гэта ўкраінцы.

Чытайце таксама:

Пасля канцэрта Макса Коржа ў Варшаве затрымалі 13 беларусаў, семярых — па крымінальных справах

«Корж ультануў». А чаму ўльтануў?

«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве

Пазняк жорстка выказаўся пра Каржа: Антыэстэтычнае, антымастацкае шарлатанства, разлічанае на дэгенератыўнае ўспрыняцце

Шасцярых беларусаў і 57 украінцаў высылаюць з Польшчы пасля інцыдэнтаў на канцэрце Макса Каржа

Каментары да артыкула