БЕЛ Ł РУС

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава

22.08.2025 / 17:56

Nashaniva.com

Міністэрства юстыцыі Расіі прызнала «замежным агентам» праўладнага палітолага Сяргея Маркава. Ён вядомы як пастаянны ўдзельнік прапагандысцкіх ток-шоу, якія паказваюцца на расійскіх федэральных тэлеканалах і радыё, піша Руская служба «Радыё Свабода»

Сяргей Маркаў

Можна меркаваць, што ў няміласць Маркаў мог трапіць з-за таго, што няправільна сарыентаваўся ў адносінах паміж Расіяй і Азербайджанам, якія апошнім часам значна пагоршыліся.

Сёлета ў ліпені Сяргей Маркаў удзельнічаў у Шушынскім глабальным медыяфоруме ў Азербайджане і выказаў станоўчую ацэнку прэзідэнту краіны Ільхаму Аліеву. Маркаў адзначыў, што адносіны паміж Баку і Масквой часам складаныя, але гэта — часовая сітуацыя.

Перад форумам у гутарцы з азербайджанскімі журналістамі ён назваў Аліева «выдатным інтэлектуалам» і адным з «найлепшых лідараў сучаснага свету». Таксама палітолаг узгадаў, што Азербайджан вярнуў пад свой кантроль тэрыторыю Нагорнага Карабаха.

Пасля гэтых выказванняў Маркова пачалі востра крытыкаваць расійскія праўладныя блогеры. Напрыклад, Юрый Падаляка заявіў, што Маркаў «пахаваў сябе як палітолага», а Аляксандр Коц адзначыў, што ў інтэрв’ю ён выкарыстоўваў выключна азербайджанскія наратывы, якіх «нешта не сустрэнеш» у расійскіх СМІ.

Сам Маркаў пракаментаваў сваё ўключэнне ў спіс замежных агентаў, назваўшы яго «паклёпам»:

«Я не замежны агент. І ўсё гэта добра ведаюць. Я ўсе 25 гадоў падтрымліваў і падтрымліваю палітыку Уладзіміра Пуціна. І знаходжуся пад санкцыямі Канады.

Атакай на мяне займаюцца ворагі Расіі і ворагі палітыкі Уладзіміра Пуціна. Яны альбо ў будучыні пакажуць сябе як здраднікі, або будуць звольненыя як карупцыянеры».

Чытайце таксама:

Знялі з пасады намесніка гендырэктара ТАСС, які браў інтэрв'ю ў Лукашэнкі

Аліеў зноў рэзка прайшоўся па Расіі за збіты самалёт: Мы патрабуем чалавечых паводзін

Азербайджан рыхтуе адказ на ўдары Расіі па азербайджанскіх нафтагазавых аб’ектах ва Украіне

Россия наносит удары по азербайджанским нефтегазовым объектам в Украине

Чаму Лукашэнка не Аліеў

Аліеў параіў Украіне не згаджацца на акупацыю. Z-каналы заклікаюць рыхтавацца да вайны з Азербайджанам

Каментары да артыкула