Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» Беларускую асацыяцыю адвакатаў па правах чалавека
МУС прызнала праекты «Беларуская асацыяцыя адвакатаў па правах чалавека» і WLM «экстрэмісцкімі фармаваннямі».
Па сцвярджэнні ведамства, да асацыяцыі адвакатаў маюць дачыненне Дзмітрый Лаеўскі, Марыя Колесава-Гудзіліна, Уладзімір Пыльчанка, Таццяна Лішанкова, Наталля Мацкевіч, Дзмітрый Лепрэтэр.
Да WLM, паводле версіі сілавікоў, маюць дачыненне Захар Папушны, Мікалай Томка і Міхаіл Маўраў. Абрэвіятура расшыфроўваецца як White Lives Matter, рэсурсы публікуюць інфармацыю праварадыкальнага зместу.
Чытайце таксама:
«Экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі рэсурс BelVarta
Траіх палітвязняў асудзілі па справе ініцыятывы «письмо.бел»