ЗША прыпынілі абмен разведданымі аб расійска-ўкраінскіх перамовах з бліжэйшымі саюзнікамі
Дырэктар нацыянальнай разведкі ЗША Тулсі Габард выдала дырэктыву, якая забараняе дзяліцца разведданымі аб перамовах паміж Украінай і Расіяй нават з бліжэйшымі саюзнікамі.
Тулсі Габард. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images
Паводле інфармацыі CBS News, Габард 20 ліпеня выдала дырэктыву, у якой загадала разведвальнай супольнасці ЗША не перадаваць інфармацыю аб ходзе мірных перамоваў паміж Украінай і Расіяй нават разведкам краін «Пяці вачэй» — у гэты разведвальны альянс, створаны пасля Другой сусветнай вайны, у які ўваходзяць ЗША, Вялікабрытанія, Канада.
Па словах суразмоўцаў, дырэктыва класіфікуе ўсю інфармацыю і аналітыку, якая тычыцца перамоваў, як «NOFORN» (гэта значыць «no foreign dissemination» — «не для замежнікаў»). То-бок яе нельга распаўсюджваць ні іншым дзяржавам, ні замежным грамадзянам.
У той жа час загад не забараняе абмен дыпламатычнай інфармацыяй, атрыманай іншымі каналамі, а таксама ваеннымі разведдадзенымі, якія не датычацца перагаворнага працэсу, напрыклад, дэталямі, якімі ЗША дзеляцца з украінскімі ваеннымі для падтрымкі абарончых дзеянняў.