Урад забараніў вываз яблык без ліцэнзіі
З 1 верасня 2025 года ў Беларусі на паўгода ўводзіцца ліцэнзаванне экспарту яблыкаў. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.
Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак
Вываз яблык за межы краіны, незалежна ад таго, дзе яны вырашчаныя, будзе магчымы толькі па разавых ліцэнзіях. Іх будзе выдаваць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з Мінсельгасхарчам, аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам.
Рашэнне аб выдачы ліцэнзіі будуць прымаць упаўнаважаныя органы, улічваючы баланс паміж наяўнымі запасамі яблыкаў у краіне і ўнутранай патрэбай на момант разгляду заяўкі.
Гэтае рашэнне прынята для таго, каб забяспечыць беларускі ўнутраны рынак яблыкамі ў міжсезонны перыяд у поўным аб’ёме.
Чытайце таксама:
«Яблычкі па 11 рублёў». Цэны ў краме шакавалі жыхарку Жодзіна
Пархомчык ацаніў страты яблык пры вясенніх замаразках
Застаўся без парэчак. Уладальнік гадавальніка пад Мінскам — пра тое, як надвор’е паўплывала на працу