«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі
Прэзідэнт ЗША напісаў чарговы крытычны пост на адрас свайго папярэдніка і назваў Расію захопнікам.
Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін. Фота: Jae C. Hong / AP
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ягоны папярэднік Джо Байдэн забараняў Украіне атакаваць тэрыторыю Расіі.
У новым допісе ў сваёй сацыяльнай сетцы Трамп фактычна назваў Расію захопнікам.
«Вельмі цяжка, калі не немагчыма, выйграць вайну, не атакуючы краіну-захопніка. Гэта як у спорце: ёсць вялікая каманда з бліскучай абаронай, але ёй не дазваляюць гуляць у атацы. Шанцаў на перамогу няма! Тое ж самае з Украінай і Расіяй. Карумпаваны і вельмі некампетэнтны Джо Байдэн не дазволіў Украіне наступаць, а толькі абараняцца. Ну і як гэта спрацавала?» — напісаў Трамп.
Ён у чарговы раз паўтарыў тэзіс пра тое, што вайны б не было, калі б ён быў прэзідэнтам. А таксама паабяцаў усім «цікавыя часы».
Чытайце таксама:
Трамп астыў да ідэі арганізаваць сустрэчу Пуціна і Зяленскага
Уіткаф перадаў ордэн ад Пуціна намесніцы дырэктара ЦРУ — яе сын ваяваў за Расію і загінуў
Трамп запытаўся ў Орбана, чаму ён блакуе ўступленне Украіны ў Еўрасаюз
Тры фактары, чаму Трампу цікавы Лукашэнка. Меркаванне Шрайбмана