Рэдактар Reform.news Паўлючэнка зрабіў стаўку: У Беларусі пройдзе ці першая сустрэча Зяленскага і Пуціна, ці самі перамовы
На погляд галоўнага рэдактара Reform.news Фёдара Паўлючэнкі, ёсць некалькі аргументаў на карысць таго, што Пуцін і Зяленскі сустрэнуцца ў Беларусі.
Уладзімір Пуцін і Уладзімір Зяленскі. Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP; АР
«На мой погляд, пакуль застаюцца тры варыянты [пляцоўкі для перамоваў] — Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Турцыя і, як ні дзіўна, Беларусь», — выказаў меркаванне Фёдар Паўлючэнка ў аўтарскім ютуб-праекце «Саша, што ты нясеш?!».
Паводле Паўлючэнкі, аргументаў на карысць Беларусі нямала. Па-першае, лагічна, каб перамовы праходзілі ў Еўропе, бо гаворка ідзе пра еўрапейскія справы. Па-другое, правядзенне дыялогу ў Мінску магло б дапамагчы вырашыць і частку беларускіх унутраных праблем.
«То-бок, калі Лука ўзамен на гэта адпусціць 1300 чалавек, то ад гэтага ўсе толькі ў выйгрышы. Ну і выходзіць, што мы паступова падыходзім да ідэі, што хутчэй за ўсё [перамовы будуць] у Беларусі».
«А што, калі ахова не адпусціць Трампа ў Беларусь? Я вельмі сумняваюся. Можам зрабіць стаўку, пройдзе ў Беларусі ці не», — прапанаваў у эфіры другі вядучы Аляксандр Атрошчанкаў.
Паўлючэнка на прапанову пагадзіўся і спрасціў сваю стаўку:
«Я стаўлю на тое, што ці першая сустрэча Зяленскага і Пуціна адбудзецца ў Беларусі, ці ўжо сам перамоўны працэс, той самы трохбаковы саміт з удзелам Трампа, пройдзе ў Беларусі. Але я не гарантую, то-бок стаўлю на тое, што не абавязкова Трамп з'явіцца ў Беларусі».
Паўлючэнка паставіў таксама на тое, што сустрэча адбудзецца да 1 лістапада.
Чытайце таксама:
Зяленскі пракаментаваў магчымае месца сустрэчы з Пуціным
Лаўроў заявіў, што сустрэча Пуціна і Зяленскага пакуль не гатовая для правядзення