БЕЛ Ł РУС

Для беларусаў мяняецца парадак уезду ў Латвію. Як ён павінен працаваць ужо з 1 верасня

20.08.2025 / 22:50

Nashaniva.com

На першы дзень восені прызначаны запуск новай працэдуры перасячэння мяжы Латвіі грамадзянамі шэрагу трэціх краін — у тым ліку і Беларусі. Плануецца папярэдняя падача звестак пра сябе і чаканне дазволу (ці адмовы) на ўезд. Механізм тэхнічна абапіраецца на электронную сістэму, а юрыдычна — на правілы Кабінета міністраў. За няпоўныя два тыдні да прызначанага тэрміну і тое, і другое знаходзілася ў стадыі распрацоўкі, высветліла выданне LSM+ у МУС. Таксама гэта выданне даведалася ў чыноўнікаў, як новая сістэма павінна будзе працаваць.

Папраўкі ў Закон аб іміграцыі латвійскі Сейм унёс сёлета 3 красавіка. У якасці прычыны называлася неабходнасць умацавання нацыянальнай бяспекі і аховы межаў.

Абноўлены закон тычыцца грамадзян трэціх краін (многіх, але не ўсіх), калі яны жадаюць уехаць у краіну не па латвійскай візе або дазволе на жыхарства, а па нейкім іншым дакуменце (напрыклад, візе іншай краіны Шэнгену). Ён вызначае, якую менавіта інфармацыю пра сябе і сваю паездку яны павінны падаць і ў які тэрмін (48 гадзін), аднак не змяшчае ніякай канкрэтыкі адносна таго, якім менавіта чынам гэтыя звесткі трэба пераслаць, у якой форме і якому ведамству.

LSM+ накіраваў профільным ведамствам спіс пытанняў і атрымаў адказы ад Дэпартамента стратэгічнай камунікацыі МУС.

Галоўнае

«У гэты момант плануецца, што з 1 верасня

падача інфармацыі будзе ажыццяўляцца на сайце (eta.gov.lv) у выглядзе адказаў на размешчаныя там пытанні»,

— гаворыцца ў атрыманым 15 жніўня LSM+ лісце МУС. Асоба, якая жадае ўехаць у Латвію,

«цягам 48 гадзін пасля падачы даных на сайце eta.gov.lv атрымае паведамленне на пазначаны ёй адрас электроннай пошты»,

таксама паведаміла ведамства.

Па звестках на раніцу 20 жніўня сістэма яшчэ недаступная: адкрываецца пустая старонка з гербам Латвіі, паведамленнем «Не знойдзена» і запрашэннем звяртацца з пытаннямі ў Цэнтр абслугоўвання МУС (кантакты прыводзяцца). Аднак МУС запэўнівае, што да 1 верасня сайт eta.gov.lv запрацуе.

Неабходныя для запуску ўсёй сістэмы правілы Кабінет міністраў прыняў да вечара 19 жніўня.

Іншыя асаблівасці новай сістэмы

Большая частка перапіскі з МУС прыводзіцца ў фармаце пытанне-адказ з мінімальнымі скарачэннямі. Арыгінал адказаў — тут.

Якую менавіта інфармацыю неабходна падаць?

— З 1 верасня не пазней чым за 48 гадзін да ўезду ў Латвію падаюцца звесткі пра:

Ці дазволена падаць звесткі раней, чым за 48 гадзін? Калі так, то пачынаючы з якога моманту?

— Цяпер устаноўлены толькі мінімальны тэрмін, таму запатрабаваныя звесткі можна падаць і раней, чым за 48 гадзін. (Наколькі «раней», МУС не ўдакладніла. — LSM+). Адначасова трэба сачыць, каб пададзеная інфармацыя была праўдзівай, гэта значыць адпавядала фактычным абставінам.

Як дзейнічаць падарожніку, калі яго планы змяніліся да паездкі?

— Не пазней чым за 48 гадзін да ўезду ў Латвію падаць адпаведныя фактычным абставінам звесткі, пры неабходнасці ўдакладніўшы раней пададзеныя.

Ці можа іншая асоба (напрыклад, сваяк, які жыве ў ЕС) падаць інфармацыю замест таго, хто ўязджае? 

— Запатрабаваныя звесткі павінен падаць замежнік асабіста. Дадаткова трэба ўлічваць, што згаданыя папраўкі да Закона аб іміграцыі для замежнікаў прадугледжваюць і адміністрацыйную адказнасць за непадачу запатрабаваных звестак альбо падачу няпоўных ці несапраўдных.

Ці лічыцца пададзеная інфармацыя «дэкларатыўнай», ці латвійскія ўстановы будуць правяраць яе сапраўднасць?

— Сутнасць паправак заключаецца ў тым, каб абавязаць грамадзян трэціх краін да ўезду ў Латвію падаваць пра сябе пералічаныя вышэй звесткі, якія ўстановы дзяржаўнай бяспекі і праваахоўныя органы могуць выкарыстоўваць для выяўлення і папярэджання рызык для бяспекі дзяржавы і грамадства.

У выпадках, калі такія рызыкі будуць канстатаваныя, кампетэнтныя дзяржаўныя ўстановы выкарыстоўваюць наяўныя прававыя інструменты для прадухілення пагрозы, у тым ліку і праз абмежаванне магчымасці ўезду ў Латвію канкрэтнай асобы.

Патлумачце, калі ласка, на прыкладах, як дзейнічаць таму, хто ўязджае, у канкрэтных выпадках, калі ён:

a) Грамадзянін Беларусі з польскім дазволам на жыхарства і плануе ўехаць і перасячы Латвію «чыстым» транзітам. У яго няма ні знаёмых/сваякоў, ні адраса, ні нумара тэлефона ў Латвіі.

b) Грамадзянін Беларусі з грэчаскай візай плануе ўехаць і «па дарозе» правесці ў Латвіі некалькі дзён. У яго няма ні знаёмых/сваякоў, ні адраса, ні нумара тэлефона ў Латвіі.

— Ён павінен запоўніць анкету [на eta.gov.lv], падаўшы наяўныя ў яго распараджэнні звесткі, і чакаць, пакуль не будзе гатовае адпаведнае пацверджанне, якое будзе накіравана яму на пазначаны адрас электроннай пошты роўна праз 48 гадзін пасля занясення інфармацыі ў сістэму. Звесткі пра знаёмых і сваякоў у Латвіі [у таго, хто ўязджае], не запытваюцца. Неабходна пазначыць кантактную інфармацыю, з дапамогай якой можна звязацца з тым, хто ўязджае.

Папраўкі распаўсюджваюцца на ўсіх пазначаных у Законе аб іміграцыі грамадзян трэціх краін, у якіх няма выдадзенай Латвіяй візы або дазволу на жыхарства — незалежна ад таго, перасякае замежнік Латвію транзітам ці Латвія з’яўляецца мэтай яго паездкі.

Кола асоб, на якіх распаўсюджваецца абавязак падаваць звесткі: усе тыя замежнікі, якія не з’яўляюцца грамадзянамі ЕС, дзяржаў — членаў НАТА, Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, Еўрапейскай эканамічнай зоны, Швейцарыі або Бразіліі, і ў якіх няма выдадзенай Латвіяй візы або дазволу на жыхарства. 

Чытайце таксама:

Латвія збіраецца абмежаваць транспартнае злучэнне з Беларуссю

Жыхар Латвіі ехаў у Беларусь і пазнаёміўся з умовамі беларускага ізалятара для палітычных

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі

З 1 верасня беларусам, што едуць у Латвію, трэба будзе зарэгістравацца на спецыяльным партале і запоўніць анкету

У Латвіі прагназуюць да 10 тысяч незаконных спробаў перасячэння беларуска-латвійскай мяжы да канца года

Каментары да артыкула