БЕЛ Ł РУС

Аднавілі пастаўкі расійскай нафты праз раней пашкоджаны нафтаправод «Дружба»

20.08.2025 / 16:25

Nashaniva.com

Славакія і Венгрыя аднавілі пастаўкі растйскай нафты праз трубаправод «Дружба». Пастаўкі спыніліся ў ноч на 18 жніўня пасля атакі ўкраінскіх дронаў на станцыю перапампоўвання ў расійскай Тамбоўскай вобласці, аднак за два дні пашкоджанні адрамантавалі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Janos Kummer / Getty Images

Міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта падзякаваў расійскім службоўцам за хуткую ліквідацыю пашкоджанняў і заклікаў не чапаць гэты трубаправод, бо гэта «не іх вайна». Міністарка эканомікі Славакіі Дэніса Сакава, у сваю чаргу, пацвердзіла, што пастаўкі адноўленыя на стандартным узроўні, а наступствы інцыдэнту будуць мінімальнымі.

Венгрыя і Славакія, у адрозненне ад большасці еўрапейскіх краін, па-ранейшаму залежаць ад расійскай нафты, а сыравіна праз «Дружбу» для іх таннейшая, чым альтэрнатыўныя пастаўкі.

Чытайце таксама:

Украіна ўдарыла па нафтаправодзе «Дружба», пастаўкі нафты спыненыя

Венгрыя заявіла, што Украіна атакавала нафтаправод і спыніла пастаўкі нафты ў іх краіну

Трамп запытаўся ў Орбана, чаму ён блакуе ўступленне Украіны ў Еўрасаюз

Каментары да артыкула