БЕЛ Ł РУС

У Нясвіжы двухгадовы хлопчык упаў уніз галавой з атракцыёна

20.08.2025 / 15:48

Nashaniva.com

У Нясвіжы адбыўся няшчасны выпадак: двухгадовы хлопчык атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і страсенне мозга пасля падзення з атракцыёна, паведамляе БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

17 жніўня дзіця 2023 года нараджэння трапіла ў Нясвіжскую цэнтральную бальніцу, дзе яму паставілі дыягназ — закрытая чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй цяжкасці і страсенне мозга.

Хлопчык знаходзіўся ў дзіцячым забаўляльным цэнтры, дзе залез на карусель «Дэльфін». Калі яна пачала круціцца, малы спалохаўся і паспрабаваў саскочыць, у выніку чаго зваліўся галавой уніз і атрымаў траўмы.

Пры праверцы абставін здарэння ўстаноўлена, што ніякіх супрацьпраўных дзеянняў адносна дзіцяці не здзяйснялася — яно упала самастойна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула