БЕЛ Ł РУС

Жывёла, якую сілавікі застрэлілі ў Сеніцы, аказалася сабакам без шаленства. Кубракоў загадваў узнагародзіць міліцыянераў за смеласць

19.08.2025 / 11:43

Nashaniva.com

Спецыялісты правялі экспертызу таямнічай жывёлы, у якой міліцыянеры ўбачылі «ўсе прыкметы шаленства».

У ліпені жыхары Сеніцы і Прылук пад Мінскам скардзіліся на вялікую і дзіўную жывёлу, якая блукала ноччу па дварах. Яна нібыта ні на каго не нападала, але людзі палохаліся. Яны думалі, што гэта галодны воўк.

Жывёлу шукалі некалькі дзён. У выніку яе пабачылі на дзіцячай пляцоўцы ў Сеніцы. Мясцовыя выклікалі сілавікоў. Міліцыянеры палічылі, што гэта хворы на шаленства воўк, і застрэлілі звера з табельнай зброі. Кіраўнік МУС Іван Кубракоў нават загадаў узнагародзіць сілавікоў за смеласць і самаадданасць.

Але цяпер прыйшлі вынікі даследавання цела забітай жывёлы. Ужо пры першым поглядзе на звера галоўны ветурач раёна Генадзь Залатуха заявіў, што гэта стары сабака, а не воўк. Экспертыза гэтую гіпотэзу пацвердзіла, піша «Прысталічча».

Што датычыцца шаленства, то тады папярэдні аналіз быў адмоўны. Канчатковыя вынікі атрымалі толькі на днях.

«Вердыкт такі: сабака не хварэў на шаленства. Таму жыхары Прылук і Сеніцы могуць не перажываць за сваіх хатніх гадаванцаў, з кім мог кантактаваць гэты дварняк», — распавёў ветэрынар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула