БЕЛ Ł РУС

«Усё забаранілі». У Гродне музыкі раней выступалі ў цэнтральных дворыках, а цяпер не будуць

18.08.2025 / 22:58

Nashaniva.com

Вулічным музыкам забаранілі выступаць у цэнтральных дворыках Гродна. Пад забарону таксама трапіла гучная музыка з калонак і дыджэй-сэты. Пра гэта напісалі адразу тры мясцовыя жыхары. У сацсетках гараджане абураюцца — гродзенцы лічаць, што забарона пазбавіла горад візітоўкі, піша Hrodna.life.

Ілюстратыўнае фота. Дворык на Савецкай, 5. Фота: Аўтабізнэс

Карыстальніца пад нікам ЧикаЧика адзначае, што цяпер у Гродне цішыня.

«Цяпер у дворыках не будзе музыкі, таму што адмянілі ўсе гэтыя мерапрыемствы і гучную музыку — чыста фонам».

Відэа пра забарону выступленняў апублікаваў і гродзенец bogislavovich. Гараджанін расказвае, што рашэнне яго засмуціла.

«Як па мне, тэматычныя дворыкі — гэта візітоўка нашага горада. Дворык на Маставой — крутое месца, бар «Пятніца», Templ, «Урбаніст», «Мята». Заўсёды куча-куча народу па выхадных. Б*ць, нейкага х*я ўсё ўзялі забаранілі», — напісаў bogislavovich.

Гродзенцы выказалі меркаванні, чаму выступы забаранілі.

«Музыкам плацілі толькі з рэстыка «Одессы». Punk-roll і іншая ўстанова, не памятаю назву, не скідваліся грашыма. Таму «Одесса» вырашыла, што ім не выгадна — людзі сядзяць ва ўсіх установах, а плацяць толькі яны», — піша leraarbuzik0.

Па сцвярджэннях кавер-бэнда One Day, выступы забаранілі з іншай прычыны.

«Мы б і за сімвалічную плату гатовы, але не ў гэтым справа… Бабулі і дзядулі напісалі скаргу, сумна ім стала».

У Threads гродзенка Таццяна мяркуе: музыкі няма з-за таго, што «ў адным з бараў перавысілі дэцыбелы». Гараджанка не разумее, «чаму пакаралі ўсіх, а не толькі гэтую ўстанову».

У каментарах меркаванні гродзенцаў наконт забароны падзяліліся. Адныя лічаць, што цішыня патрэбная жыхарам бліжэйшых дамоў. Іншыя засмучаныя — цяпер моладзі будзе няма дзе адпачываць.

«Усё правільна зрабілі. Людзі хочуць у сваіх кватэрах адпачываць, а не слухаць музыку пад вокнамі. Забаўляйцеся так, каб нікому не замінаць», — піша Людміла.

«І арэлі знялі. Дворык з музыкай да 23:00, у чым праблема была, навошта забараняць. Я ў шоку», — адзначае К.

«Там (у дворыку Маставой — Hrodna.life) проста грае музыка, а не дыджэй з тусоўкамі. Цяпер усё вельмі тухла, сама там працую», — расказвае aggrieved__.

«Так, у «Одессе» ўжо ціха, вельмі шкада. І так, я бабка і жыву ў цэнтры — мне ўсё вельмі падабаецца і не перашкаджае», — дзеліцца Мята.

Супрацьстаянне паміж установамі і мясцовымі ўладамі цягнецца ўжо некалькі гадоў. Так, улетку 2020 бар Cuba закрываўся з-за скаргаў на шум — установу абавязалі працаваць да 23:00.

У 2022 годзе на Маставой забаранілі ужываць алкаголь — рашэнне прыняла адміністрацыя будынка.

Чытайце таксама:

«Назад у мінулае не хочам». Барысаўцы расказалі, чаму ім не зайшла моладзевая дыскатэка ў гарадскім парку

Пазняк жорстка выказаўся пра Каржа: Антыэстэтычнае, антымастацкае шарлатанства, разлічанае на дэгенератыўнае ўспрыняцце

Беларуская скрыпачка дасць у Лондане першы канцэрт, цалкам прысвечаны сучаснай беларускай акадэмічнай музыцы

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Беларускі музыка ўзяў удзел у фестывалі «Таўрыда.Арт» у акупаваным Крыме

Каментары да артыкула