Беларускі гаспадарнік склаў рэйтынг раслінных алеяў паводле карыснасці
Дырэктар Бабруйскага завода раслінных алеяў Ігар Сысой у эфіры канала «Беларусь 1» склаў уласны рэйтынг самых карысных алеяў.
На думку Ігара Сысоя, найменш каштоўны — пальмавы алей. Трохі вышэй ён паставіў соевы, яшчэ вышэй — сланечнікавы. А вось першае і другое месца дзеляць у яго рапсавы і аліўкавы алей — менавіта іх гаспадарнік лічыць найбольш карыснымі.
Кіраўнік завода назваў рапсавы алей «прэміяльным прадуктам» для паўсядзённага ўжывання. А работнікі гэтага прадпрыемства адзначаюць, што ён не так хутка выгарае падчас смажання і не дыміць.
У сюжэце таксама адзначаецца, што нават пасля апрацоўкі і ачышчэння карысныя ўласцівасці рапсавага алею захоўваюцца. Хімікі падкрэсліваюць, што гэты прадукт устойлівы да награвання, не ўтварае канцэрагенаў і змяшчае шмат вітамінаў (А, В, D, Е), а таксама кальцый, фосфар і магній. Менавіта таму яго называюць «суперфудам» і параўноўваюць па карысці з марской рыбай, багатай амінакіслотамі і рыбіным тлушчам.
Чытайце таксама:
Белгідрамет: Гэты год для сельскай гаспадаркі незвычайна цяжкі
Ці сапраўды раслінныя алеі шкодныя і які абраць?
Літва спыніла транзіт беларускага алею, вырабленага з украінскага рапсу