БЕЛ Ł РУС

У сустрэчы Зяленскага з Трампам возьмуць удзел Вэнс, Рубіа, Уіткаф і Келаг

18.08.2025 / 19:19

Nashaniva.com

Пра склад амерыканскай дэлегацыі на перамовах Трампа з Зяленскім на ўмовах ананімнасці Бі-бі-сі расказала крыніца ў Белым доме.

Сустрэча ў Белым доме 28 лютага 2025 года. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

У сустрэчы прэзідэнтаў Украіны і ЗША Уладзіміра Зяленскага і Дональда Трампа ў Авальным кабінеце возьмуць удзел віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс, дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа, спецпасланнікі Стыў Уіткаф і Кіт Келаг, а таксама кіраўнік апарата Белага дома Сьюзан Уайлс.

Зяленскі ўжо правёў падрыхтоўчую сустрэчу з Кітам Келагам, які лічыцца больш пазітыўна настроеным да Украіны ў адміністрацыі Трампа. У саміце Расія — ЗША на Алясцы Келаг удзелу не браў.

Чытайце таксама:

У Вашынгтоне Зяленскі сустрэўся са спецпрадстаўніком Трампа па Украіне

Джэй Дзі Вэнс зноў будзе прысутнічаць пры размове Трампа з Зяленскім. Ці надзене Зяленскі гальштук?

Трамп ледзь не сарваў перамовы на Алясцы праз нязгоду з Пуціным па Данбасе

Стала вядома, калі сёння адбудзецца сустрэча Трампа, Зяленскага і лідараў ЕС

Каментары да артыкула