З'явіліся ВІДЭА, як працуе новая ўкраінская ракета «Фламінга»
17 жніўня ў публікацыі фатографа Associated Press свет упершыню ўбачыў новую крылатую ракету «Фламінга», якую распрацавала ўкраінская кампанія FirePoint. А ўжо сёння ваенны аглядальнік выдання Zn.ua Віталій Кананучэнка паразмаўляў з вытворцамі і атрымаў эксклюзіўныя відэа выпрабавальных і баявых пускаў гэтай ракеты.
Скрыншот з відэа
Паведамляецца, што пры стварэнні ракеты інжынеры зрабілі ўпор на тры галоўныя паказчыкі: далёкасць палёту, магутнасць баявой часткі і хуткасць разгортвання перад стартам. Усе гэтыя задачы ўдалося рэалізаваць.
Ракета мае баявую частку вагой 1150 кілаграмаў і можа ляцець больш за 3000 кіламетраў, што дазваляе знішчаць амаль любыя цэлі на глыбіні, раней недасяжнай для ўкраінскай зброі, у тым ліку далёкадыстанцыйных дронаў. Акрамя таго, яна абароненая ад уплыву расійскіх сістэм радыёэлектроннай барацьбы.
Ужо праведзеныя баявыя прымяненні «Фламінга» пацвердзілі яе эфектыўнасць: ракеты здолелі трапна паразіць цэлі на тэрыторыі Расіі.
Чытайце таксама:
Ва Украіне паказалі новую дальнабойную крылатую ракету «Фламінга»
Ракета «Барс»: што вядома пра новую ўкраінскую распрацоўку і ў чым яе галоўная перавага