Пад Ганцавічамі ўзялі пад ахову вялікага арляца
У Ганцавіцкім лясгасе ўзялі пад ахову месца гнездавання рэдкай для Беларусі птушкі — вялікага арляца. Гэта рашэнне Ганцавіцкага райвыканкама № 729 ад 24 ліпеня 2025 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Вялікі арлец. Фота: Валера Дамброўскага
У Дзяніскавіцкім лясніцтве знайшлі месца, дзе жыве вялікі арлец. Для яго абароны 252,4 гектара перададзеныя пад ахову Ганцавіцкаму лясгасу і будуць аднесеныя да прыродаахоўных лясоў.
У месцах, дзе жыве арлец, уводзіцца спецыяльны рэжым аховы і выкарыстання. Падчас гнездавога перыяду (15 сакавіка — 15 верасня) забараняецца высечка лесу, нарыхтоўка рэсурсаў і іншае лесакарыстанне.
На некаторых участках абмежаванні дзейнічаюць круглы год. Забараняецца выдаляць дрэвы з гнёздамі па-за лясным фондам. Таксама плануецца аднаўленне воднага рэжыму і ўстаноўка штучных гнёздаў.
Чытайце таксама:
На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ
Грыбнік пайшоў у лісічкі і сустрэў «птушку-дыназаўра»
У галасаванні за птушку 2026 года перамог чорны бусел
У Беларусь прыйшоў лясны кот — такога не бачылі амаль 100 гадоў