БЕЛ Ł РУС

Адзін з самых уплывовых мастакоў свету Ай Вэйвэй наведаў Украіну і пабываў на фронце

18.08.2025 / 14:32

Nashaniva.com

Вэйвэй, якога называюць галоўным мастаком сучаснасці, пабываў на баявых пазіцыях на поўначы ад Харкава і пагутарыў з вайскоўцамі 13-й брыгады аператыўнага прызначэння «Хартыя».

Ай Вэйвэй і Пётр Вярзілаў. Фота: petyaverzilov / Instagram

Пра візіт артыста паведаміў у інстаграме расійскі акцыяніст і былы выдавец «Медыязоны» Пётр Вярзілаў, які цяпер служыць у УСУ.

«Вялікі Ай Вэйвэй — разумны, дзёрзкі і адважны — якім і павінен быць дзеяч культуры №1 на планеце Зямля», — напісаў Вярзілаў.

Ён апублікаваў некалькі фота з мастаком.

Ай Вэйвэй і Пётр Вярзілаў. Фота: petyaverzilov / Instagram

Сам Вэйвэй зрабіў некалькі публікацый у інстаграме, прысвечаных сваёй вандроўцы ва Украіну.

View this post on Instagram

A post shared by Ai Weiwei (@aiww)

Ай Вэйвэй вядомы сваёй пазіцыяй супраць улады КНР і барацьбой за правы чалавека. Па версіі часопіса Time, ён займае 24-ы радок у спісе самых уплывовых людзей свету. З 2015 года ён жыве пераважна за межамі Кітая.

Вэйвэй працуе ў розных жанрах — ад інсталяцый і скульптуры да архітэктуры і дакументальнага кіно. Сярод самых вядомых яго праектаў: дызайн стадыёна «Птушынае гняздо» у Пекіне для Алімпіяды-2008, інсталяцыя «Насенне сланечніка» у лонданскай галерэі Tate Modern, а таксама шматлікія праекты, прысвечаныя бежанцам і ахвярам войнаў.

Ай Вэйвэй ва Украіне. Фота: petyaverzilov / Instagram

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула