Польскія пагранічнікі расказалі, колькі чалавек не пусцілі з Літвы ў Польшчу пасля аднаўлення памежнага кантролю паміж краінамі
З-за росту выпадкаў незаконнага перасячэння мяжы Польшча з 7 ліпеня аднавіла памежны кантроль на мяжы з Літвой. Цяпер яны расказалі пра вынік.
Фота: Памежная служба Падляшскага ваяводства
17 жніўня памежная служба Падляшскага ваяводства паведаміла, што за час аднаўлення кантролю былі правераныя 350 000 чалавек, з іх 121 не ўпусцілі ў Польшчу, а 52 чалавекі перадалі Літве ў межах пагаднення аб рэадмісіі, піша Delfi.
Былі затрыманы 16 чалавек, падазраваных у арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы або ў садзейнічанні гэтаму.
Праверкі праводзяцца ў 13-ці месцах на мяжы з Літвой. Тры месцы — афіцыйныя КПП, астатнія — часовыя.
З-за росту выпадкаў незаконнага перасячэння мяжы Польшча з 7 ліпеня па 4 кастрычніка 2025 года аднавіла памежны кантроль на мяжы з Літвой і Германіяй.